Пра гэта паведамляе ў Twitter Памежная варта Польшчы. У паведамленьні адзначаецца, што памежнікі затрымалі 19 мігрантаў — 8 з Сырыі, 6 з Ірану, 3 з Іраку і 1 з Конга, а іншыя спробы перасячэньня мяжы прадухілілі. Затрымалі таксама 5 чалавек, якія дапамагалі мігрантам перайсьці на польскі бок: 2 грамадзян Польшчы, 2 грамадзян Украіны і 1 грамадзяніна Грузіі.
- 19 верасьня стала вядома пра трупы на польска-беларускай мяжы. Цела грамадзянкі Іраку знайшлі беларускія памежнікі, целы трох мужчын — польскія памежнікі. Праўдападобна, прычынай іх сьмерцяў стала пераахаладжэньне.
- Памежная варта Польшчы паведаміла таксама, што 19 верасьня выратавала з балота каля ракі Супрасьль васьмёх мігрантаў, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу краіны з боку Беларусі. Сярод іх 5 мужчын і 3 жанчыны.
- У суботу, 18 верасьня, польскія памежнікі не пусьцілі ў краіну 324 мігрантаў з боку Беларусі — гэта рэкордная колькасьць ад пачатку году.