Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская — 4-я сярод прэтэндэнтаў на Нобэлеўскую прэмію міру паводле ацэнак букмэкераў


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Паводле рэйтынгу букмэкераў, апублікаванага сайтам nicerodds, Сьвятлана Ціханоўская займае 4-ю пазыцыю ў сьпісе найбольш імаверных ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру.

Перад ёю —

  1. Сусьветная арганізацыя здароўя,
  2. расейскі палітык Аляксей Навальны,
  3. экалягічная актывістка Грэта Тунбэрг.

Сьвятлану Ціханоўскую на Нобэлеўскую прэмію міру вылучыў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа. Пра гэта стала вядома 30 студзеня.

«Гэта неймаверны гонар, і я дзякую Літве за ўсю падтрымку, якую яна аказвае беларусам. Бо вылучэньне — гэта не мая заслуга, гэта дасягненьне народу Беларусі, чыім мірным пратэстам захапляюцца мільёны людзей у розных краінах», — сказала тады Сьвятлана Ціханоўская.

Дасюль толькі адзін беларус атрымліваў Нобэлеўскую прэмію — пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якой у 2015 годзе ўручылі прэмію ў літаратуры. Але таксама атрымлівалі Нобэля чатыры ўраджэнцы Беларусі як грамадзяне іншых краінаў.

Сёлета на Нобэлеўскую прэмію міру намінавалі 234 асобы і 95 арганізацыяў. Ляўрэата афіцыйна абвесьцяць 8 кастрычніка.

Летась Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі Ўсясьветнай харчовай праграме ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG