Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны АДКБ адмовіліся прымаць афганскіх уцекачоў


Преэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў
Преэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў

Пра гэта было заяўлена на пасяджэньні кіраўнікоў дзяржаў блёку ў Таджыкістане.

Чальцы ваеннага блёку, які ўзначальвае Расея і у які ўваходзяць суседзкія альбо блізкія да Афганістану краіны, не плянуюць прымаць у сябе афганскіх уцекачоў, заявіў у чацьвер Казахстан.

У Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) уваходзяць тры краіны Цэнтральнай Азіі — Таджыкістан, Кіргізстан і Казахстан, а таксама некалькі больш аддаленых былых савецкіх рэспублік, у тым ліку Беларусь.

На сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў блёку ў Таджыкістане ў чацьвер прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў «падтрымаў агульную пазыцыю АДКБ аб непрымальнасьці разьмяшчэньня афганскіх уцекачоў і замежных вайсковых базаў на тэрыторыі» краінаў блёку.

Яшчэ дзьве дзяржавы Цэнтральнай Азіі, Узбэкістан і Туркмэністан, мяжуюць з Афганістанам, але не зьяўляюцца чальцамі АДКБ.

Узбэкістан заявіў, што дазволіць толькі кароткатэрміновы транзыт уцекачоў на самалётах у трэція краіны.

  • Пра пазыцыю Беларусі да прыёму ўцекачоў з Афганістану пакуль невядома. Беларусь далучылася да АДКБ у 1993-м (ініцыятарам выступіў тагачасны дэпутат Аляксандар Лукашэнка).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG