Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі правялі ператрусы і затрымалі пэнсіянэрак, якіх раней судзілі за чытаньне беларускіх кніг. Усім прысудзілі арышты

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ператрусы прайшлі 9 верасьня ў некалькіх пэнсіянэрак, якіх раней судзілі за чытаньне беларускіх кніг у электравіку, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сілавікі прыйшлі да 60-гадовай Ірыны Новік. Па словах яе дачкі, у пастанове на ператрус быў пералічаны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пасьля правядзеньня сьледчых дзеяньняў пэнсіянэрку затрымалі.

Акрамя таго, ператрус адбыўся ў 61-гадовай Натальлі Агейчык і ў Алы Буянковай. Іх таксама затрымалі.

У канцы лютага абедзьве атрымалі штрафы за чытаньне кніг беларускіх аўтараў — Ніла Гілевіча, Якуба Коласа, Уладзімера Караткевіча і іншых клясыкаў — у электравіку. Тады 14 пэнсіянэрак затрымалі, паводле пратаколу, за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». У момант суду высьветлілася, што пастановы на арышт пэнсіянэрак былі падрыхтаваныя судом загадзя.

Як выявілася ў Цэнтральным судзе, дзе пасяджэньне праходзіла пад старшынствам Дзьмітрыя Карсюка, жанчыны ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці з асуджанымі Максімам Знакам і Марыяй Калесьнікавай.

Пратакол на іх склалі за акцыю, у якой яны нібыта ўзялі ўдзел 6 верасьня на вуліцы Старажоўскай, піша тэлеграм-канал «„Вясна“ назірае».

Натальля Агейчык сваёй віны не прызнала. Вядома, што ператрус у яе кватэры праводзілі супрацоўнікі КДБ. Жанчына зьвярнула ўвагу Карсюка, што яны так і не знайшлі майкі, у якой яна нібыта была на акцыі. Але судзьдзя адхіліў хадайніцтва жанчыны аб праглядзе відэа з камэраў назіраньня, якое, па словах жанчыны, паказала б, што ў час «правапарушэньня» яна размаўляла з суседкай. Вынік — 30 сутак арышту.

Ірына Новік расказала, што 6 верасьня была ў парку з дачкой. Судзьдзя таксама адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камэраў назіраньня банку, у які Ірына заходзіла. Карсюк прызнаў яе вінаватай і арыштаваў на 15 сутак. Ала Буянкова адмовілася даваць паказаньні, бо ня бачыла ў гэтым сэнсу. Карсюк пакараў яе 15-суткавым арыштам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG