Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эканамічную каманду Ціханоўскай увайшлі былы супрацоўнік Рады бясьпекі Беларусі і экс-прадстаўніца праграмы ААН


Яўген Буры
Яўген Буры

Агулам да каманды Ціханоўскай далучыліся чацьвёра новых спэцыялістаў.

Да прадстаўніка Сьвятланы Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алеся Аляхновіча далучыліся новыя спэцыялісты, паведамляе тэлеграм-канал штабу апазыцыйнага палітыка.

  • Экс-супрацоўнік Рады бясьпекі Беларусі, сузаснавальнік асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA), спэцыяліст эканамічнага аналізу і рэформаў Яўген Буры;
  • Экс-прадстаўніца праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі са шматгадовым досьведам працы ў буйных міжнародных кампаніях, спэцыялістка ў пэнсійнай і бюджэтнай рэформах Ірына Сазановіч;
  • Прадпрымальнік, сузаснавальнік асацыяцыі ABBA, спэцыяліст у абароне і захаваньні бізнэсу Мікалай Пракоф’еў;
  • Спэцыялістка ў эканамічным аналізе Караліна Саўка.

Буры і Пракоф’еў раней уваходзілі ў Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва Паўла Латушкі.

Ціханоўская абмеркавала з эканамістамі сумесныя пляны працы і заявіла, што каманда працуе над рознымі пытаньнямі, ад актуальнага парадку дня да разьвіцьця эканомікі і падтрымкі для Беларусі з боку дэмакратычных краін у будучыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG