Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр гісторык Уладзімер Ляхоўскі, дасьледчык БНР і Слуцкага збройнага чыну


Уладзімер Ляхоўскі, 2014
Уладзімер Ляхоўскі, 2014

На 58-м годзе жыцьця памёр гісторык, дасьледчык гісторыі  беларускага нацыянальнага руху Ўладзімер Ляхоўскі.

Пра гэта «Нашай ніве» паведамілі ягоныя сябры.


Уладзімер Ляхоўскі — выбітны гісторык, энцыкляпэдычны аўтар, летапісец беларускага нацыянальна-вызвольнага руху першай паловы ХХ стагодзьдзя ўва ўсіх яго праявах. Дасьледаваў палітычную гісторыю БНР; вайсковую гісторыю, у тым ліку Слуцкі збройны чын; пачаткі нацыянальнай адукацыі па-беларуску; беларускі моладзевы рух міжваеннае пары па абодва бакі мяжы БССР і Заходняй Беларусі.

Уладзімер Ляхоўскі нарадзіўся 5 лютага 1964 году ў Менску, скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1993 году — рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя», з 1995 года — супрацоўнік часопісу «Спадчына». З 1998 году працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, адначасова з 2002 году быў вядучым супрацоўнікам Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Адукацыя на акупаваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусьветнай вайны (1915–1918)». З 2008 году — дацэнт факультэту міжнародных адносін БДУ, адначасова з 2010 году — намесьнік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытаньні мытнай справы».

Сфэра яго інтарэсаў — нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.: часоў Першай сусьветнай вайны, БНР, 1920-я гады. Уладзімір Ляхоўскі быў адным з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001), аўтарам кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915–1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG