Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра вучняў знаходзяцца ў лякарні пасьля атручэньня ў менскай гімназіі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гімназістам надалі неабходную мэдычную дапамогу.

Пяцёра навучэнцаў знаходзяцца ў лякарні пасьля атручэньня ў менскай гімназіі № 3, дзе напярэдадні зарэгістравалі выпадкі кішэчнай інфэкцыі ў школьнікаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У памяшканьні харчаблёку, а таксама ва ўсіх памяшканьнях гімназіі правялі заключную дэзынфэкцыю.

Папярэднія вынікі лябараторных дасьледаваньняў ня выявілі патагеннай мікрафлёры ў адабраных харчовых прадуктах і змывах. Эпідэміялягічнае расьсьледаваньне працягваецца.

3 верасьня ў дыспэтчарскую Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі паступілі два экстраныя паведамленьні са скаргамі на востры гастраэнтэрыт. Папярэднім фактарам перадачы інфэкцыі называліся прадукты, якія ўжываюцца ў хатніх умовах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG