«Да мяне прыйшлі», — пасьпела паведаміць кіраўніца «Зялёнага парталу» на сваёй старонцы ў Facebook.
Прычыны візыту пакуль невядомыя. Днямі Яніна Мельнікава давала абвестку пра набор аўтараў для супрацы з экалягічным парталам.
«Зялёны партал» — мэдыяпраект «Зялёнай сеткі», супольнасьці экалягічных арганізацый, ініцыятыў, экспэртаў і актывістаў, аб’яднаных прынцыпамі добраахвотнасьці, партнэрства і раўнапраўя.
Місія «Зялёнай сеткі» — дасягненьне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз ўстойлівае разьвіцьцё і моцны зялёны рух.
Таксама стала вядома пра ператрус у кватэры, дзе жыве сябра рады грамадзкага аб’яднаньня «Экадом», актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Ірына Сухій.
Для яе гэта ўжо ня першы прыход сілавікоў, а летась у верасьні актывістку асудзілі на 5 дзён арышту нібыта за ўдзел у пратэставай акцыі.
31 жніўня Вярхоўны суд ліквідаваў «Экадом» на пазоў Міністэрства юстыцыі.