Марыя Забара нарадзілася і вырасла ў Менску. Марыя стала папулярнай у інтэрнэце пасьля публікацыі відэа ў Instagram пра інцыдэнт з Ryanair. Гэта відэа набрала больш за мільён праглядаў.
Пасьля таго як МВФ абвесьціла, што вылучыць для Беларусі амаль мільярд даляраў, Марыя Забара выйшла на адзіночны пратэст пад будынак Міжнароднага валютнага фонду і запусьціла цэлую пратэставую плынь.