Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітных ракетных войскаў РФ: для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру


Самалёт Су-30СМ. Ілюстрацыйнае фота
Самалёт Су-30СМ. Ілюстрацыйнае фота

Для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі ў Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітных ракетных войскаў Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны Беларусі і нагадвае, што рашэньне пра стварэньне вучэбна-баявых сумесных цэнтраў падрыхтоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі было прынята ў часе перамоваў кіраўнікоў абаронных ведамстваў Беларусі і Расеі 5 сакавіка 2011 у Маскве.

Паведамляецца таксама, што 3 верасьня чакаецца прыбыцьцё самалётаў Су-30СМ Ваенна-касьмічных сілаў Расеі на аэрадром Баранавічы.

  • У сакавіку Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што «на базе цэнтра будзе арганізавана сумесная падрыхтоўка экіпажаў самалётаў Су-30СМ, навучаньне беларускіх спэцыялістаў рабоце на сучасных зэнітных ракетных комплексах, якія стаяць на ўзбраеньні Узброеных Сілаў РФ, а таксама сумеснае выкананьне вучэбна-баявых задачаў».
  • Сярод мэтаў цэнтру называлася ўмацаваньне практычнага складніку «разьвіцьця Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны саюзнай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG