Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд на прапанову Мін'юсту распачаў справу аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“»


Шэсьце БНФ, сакавік 2016 г.
Шэсьце БНФ, сакавік 2016 г.

На адрас грамадзкага абʼяднаньня «БНФ „Адраджэньне“» прыйшоў ліст зь Вярхоўнага суду, у якім паведамляецца пра завядзеньне справы аб ліквідацыі арганізацыі паводле пазову Міністэрства юстыцыі, паведамляе тэлеграм-канал Белсату.

Як вынікае зь ліста, прадстаўнік грамадзкага абʼяднаньня мусіць зьявіцца аб 11-й гадзіне 20 жніўня на «гутарку» ў рамках падрыхтоўкі да судовага разбору.

Як паведаміў намесьнік старшыні партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі «БНФ „Адраджэньне“» Вадзім Саранчукоў (старшыня Рыгор Кастусёў цяпер у СІЗА КДБ), падставай для пазову аб ліквідацыі названа невыкананьне патрабаваньняў пісьмовага папярэджаньня, якое нібыта было вынесена на адрас аб’яднаньня 14 ліпеня. У БНФ кажуць, што ніякага папярэджаньня не атрымлівалі.

  • Аргкамітэт БНФ «Адраджэньне» быў утвораны 19 кастрычніка 1988 году і супрацьстаяў КПБ-КПСС у змаганьні за дэмакратыю і незалежнасьць Беларусі. У ліку заснавальнікаў былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Зянон Пазьняк, Уладзімер Арлоў. У чэрвені 1989 году ў Вільні адбыўся Ўстаноўчы зьезд БНФ. На выбарах у Вярхоўны Савет у сакавіку 1990 году БНФ правёў некалькі дзясяткаў сваіх кандыдатаў і ўтварыў парлямэнцкую фракцыю, аднак заставаўся юрыдычна не зарэгістраванай арганізацыяй. Зарэгістраваны ён быў у чэрвені 1991 году як грамадзкая арганізацыя. У 1993 годзе была ўтвораная партыя БНФ. У 1999-м адбыўся раскол арганізацыі.
  • Ад сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый. Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацый. Іх прадстаўнікоў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG