Паводле тэхнічнай інфармацыі, доступ да яго адключылі, а не абмежавалі на тэрыторыі Беларусі — браўзэры выдаюць паведамленьне, што ня знойдзены IP-адрас. Падобнае было ў свой час з парталам Tut.by.
Раніцай прыйшлі зь ператрусамі да супрацоўнікаў БелаПАН:
- журналісткі Ірыны Турчыной,
- галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай,
- рэдактара інтэрнэт-газэты БелаПАН Naviny.by Аляксандра Зайцава,
- бухгальтаркі кампаніі Кацярыны Боевай,
- журналіста Захара Шчарбакова,
- былога дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава.
У студзені ў рэдакцыі БелаПАН ужо праводзілі ператрус.