Тацяна Вадалаская, сацыёляг і каардынатарка Лятучага ўнівэрсытэту, выйшла на свабоду, піша «Белсат».
Яе затрымлівалі на 10 сутак у рамках крымінальнай справы, дэталі якой дагэтуль невядомыя. Праўдападобна, яна застаецца падазраванай і адпушчана пад падпіску аб нявыезьдзе.
Калега Вадаласкай — філёзаф Уладзімер Мацкевіч застаецца на Акрэсьціна.
Тацяна Вадалаская — старшы аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі. Экспэрт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў. Кандыдат сацыялягічных навук.
Неўзабаве пасьля арышту праваабаронцы прызналі і Вадаласкую, і Мацкевіча палітычнымі зьняволенымі.