Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна знайшла замену беларускім нафтапрадуктам? Што ў Кіеве кажуць пра перамовы з польскім канцэрнам ORLEN


Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба пацьвердзіў намеры ўкраінскага ўраду пашырыць супрацу з найбольшым у Эўропе польскім нафтавым канцэрнам ORLEN для дывэрсыфікацыі паставак энэргарэсурсаў і ўзмацненьня энэргетычнай бясьпекі Ўкраіны.

«На гэтым тыдні пад эгідай МЗС Украіны дэлегацыя польскай кампаніі ORLEN на чале зь яе прэзыдэнтам Данелем Абайтэкам наведала нашу краіну. Міністэрства арганізавала сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду, дзяржаўнымі кампаніямі. Былі вельмі канкрэтныя, прадметныя размовы», — паведаміў Дзьмітро Кулеба.

Украінскі міністар падкрэсьліў, што МЗС будзе «і далей дапамагаць кампаніі знаходзіць новыя эканамічныя магчымасьці ва Ўкраіне, каб залучаць новыя інвэстыцыі ва ўкраінскую эканоміку».

Дзьмітро Кулеба перакананы, што патэнцыйна пашырэньне дзейнасьці польскага нафтавага канцэрну ORLEN ва Ўкраіне дазволіць узмацніць энэргетычную бясьпеку Ўкраіны і дывэрсыфікаваць энэргетычны рынак.

«Менавіта так адкрыта, сыстэмна ды канструктыўна трэба разам працаваць. Гэта стварае новую культуру дачыненьняў з замежнымі інвэстарамі», — падкрэсьліў Дзьмітро Кулеба.

У чэрвені і ліпені пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў ва Ўкраіну скараціліся амаль на чвэрць пасьля вельмі інтэнсіўнага павелічэньня аб’ёмаў з пачатку 2021 году. Найперш зьменшыліся пастаўкі аўтамабільных бэнзінаў, паліва для рэактыўных рухавікоў, а таксама вугляводных прадуктаў у газападобным стане і нафтавага бітуму.

Дэфіцыт імпартных нафтапрадуктаў змаглі замясьціць два ўкраінскія нафтаперапрацоўчыя заводы, якія павялічылі вытворчасьць і закрылі амаль палову патрэбы ўнутранага рынку. Рэшту кампэнсавалі пастаўкі з Польшчы і Літвы, якія ажыцьцяўляла польская кампанія PKN Orlen. Гэта найбуйнейшая ў Цэнтральнай Эўропе нафтаперапрацоўчая кампанія, пад яе кіраваньнем сем нафтаперапрацоўчых заводаў — тры ў Польшчы, тры ў Чэхіі і адзін у Літве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG