Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева адпусьцілі на свабоду


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду!», сябра аргкамітэту дзеля стварэньня «Нашай партыі», кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2020 году Андрэй Дзьмітрыеў адпушчаны на свабоду.

Пра тое, што адбывалася на працягу дня, Андрэй Дзьмітрыеў расказаў у вечаровым відэастрыме на сацыяльных сетках.

Палітыка затрымалі сілавікі сёньня ў першай палове дня. Прадстаўнікі якога менавіта ведамства затрымалі Дзьмітрыева, ён не згадаў.

З прычыны падпіскі пра невыдаваньне Андрэй Дзмітрыеў ня змог патлумачыць, у якой крымінальнай справе яго сёньня дапытвалі, але сказаў, што «сьпіс артыкулаў там вялізны, запомніць немагчыма». Паабяцаў, што будзе заставацца ў Беларусі «да апошняга».

Допыту папярэднічаў ператрус у доме палітыка: сілавікі канфіскавалі тэлефон, кампутар і іншую тэхніку.

Як выказала здагадку раней Караткевіч, затрымліваць Дзьмітрыева маглі «тыя самыя, што працавалі ўчора з дэлегатамі „Сходу“».

Андрэй Дзьмітрыеў, сярод іншага, таксама актывіст плятформы «Сход». 11 жніўня, паводле інфармацыі праваабаронцаў, прайшлі ператрусы сама меней у 22 актывістаў «Сходу». Паведамлялася, што большасьць зь іх адпусьцілі пасьля допыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG