Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Менску загадаў прыбраць з «найлепшых паліц» тавары з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі


Уладзімер Кухараў
Уладзімер Кухараў

Старшыня Менскага гарвыканкаму Ўладзімер Кухараў абурыўся, што тавары з краін, якія ўвялі супраць Беларусі санкцыі, стаяць у беларускіх сеткавых крамах на «найлепшых паліцах».

Пра гэта паведамляе дзяржаўнае выданьне «Беларусь Сегодня», адзначаючы, што Кухараў 27 ліпеня правёў «сур’ёзную і жорсткую» нараду з прадстаўнікамі гандлёвых сетак у Менску.

«І мы адкрыта ім паставілі пытаньне: што адбываецца? — цытуе Кухарава выданьне. — Сёньня шэраг краін увялі супраць нас санкцыі — Украіна, Літва, Польшча, — а іх тавары (цукеркі, здоба, гарбата, печыва) стаяць у крамах на найлепшых паліцах! Пры гэтым айчынныя трэба яшчэ пашукаць. Таму мы жорстка паставілі перад сеткамі пытаньне: або сытуацыя мяняецца, або мы будзем са свайго боку прымаць меры. Прычым, мяркую, такое рашэньне варта прымаць на ўзроўні ўсёй краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG