Як паведамляе афіцыйны сайт «Барсэлёны», клюб сапраўды дасягнуў з Мэсі дамовы аб новым кантракце, аднак правілы Лігі ня дазволілі ратыфікаваць пагадненьне:
«У такой сытуацыі Мэсі не застанецца гульцом „Барсэлёны“. Абодва бакі глыбока шкадуюць, што жаданьні як гульца, так і клюбу ня могуць ажыцьцявіцца».
- Апошні кантракт Мэсі з «Барсэлёнай» скончыўся 30 чэрвеня, ён упершыню ў карʼеры стаў свабодным агентам.
- Форвард гуляў за каталёнцаў усю карʼеру. У мінулым сэзоне ён выйшаў на поле ў 35 матчах гішпанскай Прымеры, забіўшы 30 мячоў.
- У складзе «Барсэлёны» Мэсі выйграў 34 трафэі, у тым ліку 10 тытулаў чэмпіёна Гішпаніі і чатыры Лігі чэмпіёнаў.