Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон, які дазваляе пазбаўляць натуралізаваных беларусаў грамадзянства за экстрэмізм


Беларускі пашпарт, ілюстрацыйнае фота
Беларускі пашпарт, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 302, які ўносіць зьмены ў заканадаўства аб пытаньнях грамадзянства.

Дакумэнтам, у прыватнасьці, урэгуляваныя працэдуры, зьвязаныя з увядзеньнем такога новага інстытуту, як аднаўленьне ў грамадзянстве, а таксама з пашырэньнем катэгорый іншаземцаў і дзяцей, якія атрымалі права на набыцьцё грамадзянства ў спрошчаным парадку.

Як удакладняецца на сайце president.gov.by, замацоўваецца парадак унясеньня Лукашэнку матэрыялаў аб страце беларускага грамадзянства натуралізаванымі асобамі, якія атрымалі грамадзянства не па нараджэньні, за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасьці або прычыненьне шкоды інтарэсам Беларусі.

З улікам увядзеньня біямэтрычных пашпартоў актуалізаваны пералік дакумэнтаў, якія абавязковыя для прадстаўленьня заяўнікам дзеля набыцьця або спыненьня грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG