Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Чэхіі: «Эўразьвяз павінен пакласьці канец нахабнаму выкарыстаньню Лукашэнкам міграцыі як зброі супраць Літвы»


Якуб Кулганэк
Якуб Кулганэк

Міністар замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк чакае ад Эўразьвязу рашучых захадаў для спыненьня патоку мігрантаў з боку Беларусі.

«Эўразьвяз павінен пакласьці канец нахабнаму выкарыстаньню Лукашэнкам міграцыі як зброі супраць Літвы, аднаго са сваіх чальцоў. Цяпер пытаньне ня ў тым, ці павінен Эўразьвяз увесьці дадатковыя жорсткія санкцыі, а ў тым, калі ён павінен гэта зрабіць. Таксама неабходна надаць Літве дадатковую тэхнічную дапамогу і пэрсанал».

Яго літоўскі калега Габрыелюс Ландсбергіс падзякаваў чэскаму міністру за падтрымку.

Раней Ландсбергіс, камэнтуючы інфармацыю аб павелічэньні колькасьці авіярэйсаў з Іраку ў Менск, заявіў, што Эўразьвязу варта ўвесьці санкцыі супраць усіх уцягнутых у працэсы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. Ён адзначыў, што дыпляматычныя кантакты Эўразьвязу, Літвы з Іракам і Турэччынай не даюць плёну. Тады ж ён прапанаваў новыя санкцыі для тых, хто займаецца кантрабандаю людзей.

4 жніўня стала вядома, што Ірак можа на 10 дзён прыпыніць авіярэйсы ў Беларусь.

З пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі 4090 мігрантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі, — гэта ў 50,5 раза больш, чым за ўвесь 2020 год (81 чалавек). Апошнія два дні памежнікі вяртаюць асноўную частку мігрантаў, не даючы ім заглыбіцца ў тэрыторыю Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG