Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт выданьня «Сильные новости» афіцыйна заблякавалі


Рэдакцыя «Сильных новостей», архіўнае фота
Рэдакцыя «Сильных новостей», архіўнае фота

Раней неаднаразова зьяўляліся цяжкасьці з доступам да сайту.

Сайт незалежнага гомельскага выданьня «Сильные новости» заблякаваны рашэньнем Міністэрства інфармацыі. Пра гэта сьведчыць адпаведнае паведамленьне, якое зьяўляецца пры пераходзе на сайт, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У той жа час старонка «СН» адкрываецца з-за мяжы. Рэдакцыя працягвае працу, нягледзячы на перасьлед уладаў, які трывае ў дачыненьні журналістаў выданьня ўжо некалькі месяцаў.

15 ліпеня з доступам да сайту зьявіліся першыя цяжкасьці, ён не працаваў некалькі дзён пасьля таго, як хтосьці пракраўся ў праграмны код і пакінуў там шмат памылак, якія нашкодзілі працы сайту.

Заснавальнік і дырэктар рэгіянальнага парталу Пятро Кузьняцоў расказаў, што выпраўляць код давялося ў ручным рэжыме, і сайт запрацаваў зноў. Аднак цяпер яго заблякавалі ўлады.

Хроніка перасьледу «Сильных новостей»

  • Увосень 2020 году міліцыя затрымлівала і кідала на «суткі» як удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў журналістаў сайту «Сильные новости» Дзяніса Якштаса, Марыну Драбышэўскую, Надзею Пужынскую. Галоўная рэдактарка Ганна Якштас правяла выходныя ў ІЧУ і атрымала буйны штраф.
  • 6 кастрычніка 2020 году прайшлі ператрусы ў супрацоўнікаў сайту і ў офісе рэдакцыі. Міліцыянты забралі тэхніку. Пазьней рэдакцыя аднавіла працу.
  • 9 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі зь ператрусамі да дзесяці супрацоўнікаў «Сильных новостей», у тым ліку да заснавальніка Пятра Кузьняцова, галоўнай рэдактаркі Ганны Якштас і журналістаў.
  • 13 ліпеня адбыўся ператрус і допыт бухгальтаркі Ганны Стрэльчанкі. Ва ўсіх супрацоўнікаў міліцыя забрала тэлефоны і тэхніку.
  • 15 ліпеня зь невядомай прычыны перастаў адкрывацца сайт «Сильные новости». Неўзабаве Гомельскі гарвыканкам даслаў пастанову аб ліквідацыі юрыдычнай асобы, якой належаць праекты Пятра Кузьняцова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG