Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён быў ураўнаважаны, пазытыўны, шмат каму дапамагаў», — сябры пра Віталя Шышова


Віталь Шышоў
Віталь Шышоў

Ранкам 3 жніўня знайшлі павешаным беларуса Віталя Шышова, які быў кіраўніком «Беларускага дому ва Ўкраіне». Паліцыя праводзіць расьсьледаваньне. 26-гадовы Віталь Шышоў зьехаў з Беларусі ва Ўкраіну ўвосень 2020 году, разам са сваёй сяброўкай Бажэнай Жолудзь.

«Яму было 25, калі ён пераехаў ва Ўкраіну. Недзе месяц ці паўтара таму мы сьвяткавалі ягоны дзень нараджэньня, 26 гадоў, на Майдане. І ў мінулую нядзелю ён быў на традыцыйнай акцыі на Майдане. Бо ён быў адміністратарам тэлеграм-каналу „Беларускі дом ва Ўкраіне“, таксама адміністраваў сайт арганізацыі. Ён шмат працаваў — рыхтаваў акцыі, звароты, здымаў і мантаваў відэа з акцыяў», — распавёў беларус Віталь Сьляпухін, які жыве ў Кіеве.

Ён характарызуе Віталя як «абсалютна пазытыўнага чалавека».

«Ён ня піў, займаўся спортам, спакойны, добры, стараўся нават тут рабіць справы для Беларусі і перамогі над нелегітымнай уладай. Ён дапамагаў беларусам прадуктамі, рэчамі. Якраз цяпер мы рыхтавалі акцыю да 9 жніўня, і ён займаўся арганізацыйнымі момантамі. Тое, што за ім маглі сачыць... Тут гэта нічога новага...», — зазначыў Валер.

Арцём Моладаў, беларус з Кіева, кажа, што Віталь выклікаў «толькі станоўчыя эмоцыі».

«Ён быў жыцьцярадасны чалавек з мноствам плянаў, у якога ўсё жыцьцё наперадзе. Пра нейкі сум ці дэпрэсію не было ніякай гаворкі — гэта не пра яго», — дадаў Арцём.

Дзяўчына Віталя цяпер знаходзіцца ня ў лепшым стане ад навіны пра гібель сябра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG