Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен назваў перасьлед Ціманоўскай актам транснацыянальных рэпрэсіяў


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

«Рэжым Лукашэнкі імкнуўся ўчыніць яшчэ адзін акт транснацыянальных рэпрэсіяў: паспрабаваць прымусіць удзельніцу Алімпіяды Крысьціну Ціманоўскую зьехаць проста за тое, што яна ажыцьцявіла права на свабоду слова. Такія дзеяньні падрываюць алімпійскі дух, ёсьць замахам на базавыя правы і недапушчальныя», — напісаў Энтані Блінкен у твітэры.

1 жніўня 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.

Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.

Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».

Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. Яна вырашыла пераехаць у Польшчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG