Тым часам ананімныя кібэр-партызаны сьцьвярджаюць, што нарэшце здолелі прыадчыніць заслону таямніцы над меркаванай асобай падсуднага.
Найбольш верагоднай фігурай выглядае начальнік аддзелу Генштабу Ўзброеных сілаў Беларусі Аляксандар Сакалоўскі. Што характэрна, яго месцам нараджэньня значыцца горад у Калінінградзкай вобласьці Расеі.
З улікам, што калегу Аляксандра Сакалоўскага па Генштабе Дзяніса Ўрада, які перадаў сакрэтныя дадзеныя каналу Nexta, улады асудзілі на 18 гадоў паказальна і асьвятлялі працэс у афіцыйных СМІ, то гэтай справе не надаецца ніякай увагі.
Адсюль у экспэртаў узьнікае пытаньне: каму менавіта перадаваў закрытыя зьвесткі нараджэнец Расеі? Ці не на сваю намінальную радзіму?