Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, у чым вінавацяць палітоляга Касьцюгову. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы


Валерыя Касьцюгова, архіўнае фота
Валерыя Касьцюгова, архіўнае фота

Валерыю Касьцюгову абвінавачваюць у «змове і закліках да захопу ўлады». За гэта жанчыне пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня.

30 чэрвеня сілавікі прыйшлі па экспэртку, заснавальніцу і рэдактарку сайту экспэртнай супольнасьці «Наше мнение» Валерыю Касьцюгову. Пасьля ператрусу яе зьмясцілі ў менскі ізалятар на завулку Акрэсьціна, затым — у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Увесь гэты час не было інфармацыі, у якой менавіта справе яна праходзіць. Аднак, як стала вядома «Нашай Ніве», Валерыю Касьцюгову вінавацяць у «змове і закліках да захопу ўлады».

Аналягічнае абвінавачаньне і экспэртцы Тацяне Кузінай, якую затрымалі ў менскім аэрапорце 29 чэрвеня.

Таксама паводле гэтых жа артыкулаў праходзяць актывістка Марыя Калесьнікава, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юрась Зянковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG