Згодна апублікаваных дадзеных, у Беларусі цяпер 345 зьняволеных на 100 тысяч чалавек. Для прыкладу, у суседняй Украіне гэта паказьнік складае 148 зьняволеных, у Польшчы — 181.
На другім месцы ў ганебным рэйтынгу разьмясьцілася Турэччына (335 зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва), на трэцім — Расея (331).
Мінімальная колькасьць зьняволеных сярод эўрапейскіх краін, паводле даследаваньня, у Ісляндыі (33) і Нарвэгіі (49).
Пасьля леташніх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і наступнага гвалту сілавікоў дзясяткі тысяч беларусаў прайшлі праз ізалятары, некалькі тысяч арыштаваныя і асужаныя паводле крымінальных артыкулаў.
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, у беларускіх турмах утрымліваюцца 584 палітычныя вязьні.