19:30. Руслана выпусьцілі, ён пад падпіскай
У Менскім раёне 12 ліпеня затрымалі бацьку дзесяцярых дзяцей, каталіцкага верніка Руслан Ташціміраў. Двое зь дзяцей маюць інваліднасьць. Прычына вобшуку і затрыманьня невядомая.
Як паведаміла Свабодзе жонка затрыманага Натальля, на момант прыходу невядомых кватэра была адчыненая, бо дзеці гулялі і хадзілі на вуліцу. «Яны ўвайшлі, нават, здаецца, гэта быў не АМАП, нейкія людзі ў зялёным, і зь імі супрацоўнікі Сьледчага камітэту. Правялі вобшук. Забралі кампутар, бел-чырвона-белыя сьцягі, і нават цацку дзіцячую — парсючка, у якога парашут быў бела-чырвоны. Парсючка ўнесьлі ў пратакол. Прычыны вобшуку і затрыманьня не тлумачылі, толькі сказалі, што павязуць у КДБ. Я спыталася — калі адпусьцяць? Яны адказалі, што ў залежнасьці ад таго, як ён будзе ўдзельнічаць у допыце», — сказала Натальля.
Відэа затрыманьня:
Увосень сям’я мела праблемы зь міліцыяй праз тое, што на іх гаўбцы вісеў бел-чырвона-белы сьцяг.
«Нам далі на судзе за сьцяг штраф. Потым прычапіліся, што ў Руслана на аўто была «Пагоня», але тады проста папярэдзілі, каб зьняў яе, бо нехта «настучаў», — дадала Натальля.
Руслан – стваральнік групы малітвы ў Viber «Святое Пісанне за Айчыну».