Пра гэта паведамілі ў ініцыятыве By_culture.
«Я даведаўся пра гэта ад кансультанта свайго банку, калі запытаўся, чаму раптам заблякавалі маю беларускую картку. Ані свайго статусу, ані іншых падрабязнасьцяў я ня ведаю», — зазначыў Аляксандар Чахоўскі.
Аляксандар Чахоўскі — музычны і тэатральны прадусар, займаецца прасоўваньнем акадэмічных музычных праектаў, ладзіць канцэрты і фэстывалі. З 2012 года працуе з сьпявачкай Маргарытай Ляўчук. Увосень мінулага году далучыўся да працы Беларускага фонду культурнай салідарнасьці (цяпер — Беларуская рада культуры).