Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская паведаміла пра нефармальную сустрэчу зь Зяленскім у Літве


Уладзімір Зяленскі выступае на форуме ў Вільні 7 ліпеня 2021
Уладзімір Зяленскі выступае на форуме ў Вільні 7 ліпеня 2021

Святлана Ціханоўская паведаміла, што падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны ў Літву яны сустракаліся. Пра гэта яна сказала ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Сегодня», апублікаваным 10 ліпеня.

«Так, мы, вядома, кантактуем з прадстаўнікамі ўкраінскага ўраду. Аднойчы я сустракалася онлайн са спадаром Кулебам [міністрам замежных справаў Украіны. — РС], пазаўчора мы перасякаліся з спадаром Зяленскім на імпрэзе ў Літве», — сказала Ціханоўская.

Яна зьвярнула ўвагу на тое, што «афіцыйных сустрэчаў не было, але вы ведаеце, наколькі моцна мы адчуваем падтрымку Ўкраіны».

«Вы прынялі так шмат беларусаў — дзясяткі тысяч беларусаў. Украіна дапамагае ў працаўладкаваньні і легалізацыі беларусаў... І той факт, што Ўкраіна далучаецца да санкцыяў ЭЗ, сьведчыць, што Ўкраіна зь беларускім народам», — сказала Ціханоўская.

6–7 ліпеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Літву з працоўным візытам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG