Стоўн таксама паведаміў, што накіроўваецца ў Казахстан на прэм'еру ўласнай працы – у скарочаным варыянце: замест васьмі гадзін будзе паказаны толькі дзьвюхгадзінны ўрывак. У ім Назарбаеў успамінае гады дзяцінства і развал Савецкага Саюзу.
- Олівэр Стоўн – кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар, трохразовы ўладальнік прэміі «Оскар». У 2017 годзе ён прадставіў дакумэнтальны фільм і кнігу «Інтэрвію з Пуціным». Акрамя стужкі пра Ўладзіміра Пуціна, Стоўн зьняў тры дакумэнтальныя фільмы пра Фідэля Кастра, а таксама ў розны час запісаў вялікія інтэрвію з лацінаамэрыканскімі дыктатарамі, у сымпатыі да якіх ён неаднаразова прызнаваўся публічна.
- Нурсултан Назарбаеў кіраваў Казахстанам з 1990 па 2019 год. Захад абвінавачваў яго ў парушэньнях правоў чалавека і стварэньні культу асобы. Сёньня Назарбаеў зьяўляецца кіраўніком Рады бясьпекі Казахстану і старшынём кіроўнай партыі «Нур Атан».