Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі ўспыхнулі беспарадкі з удзелам праціўнікаў ЛГБТ-маршу


Праціўнікі ЛГБТ-маршу ў Тбілісі
Праціўнікі ЛГБТ-маршу ў Тбілісі

У Тбілісі ўспыхнулі беспарадкі з удзелам праціўнікаў заплянаванага шэсьця ЛГБТ-супольнасьці ў абарону правоў сэкс-меншасьцяў.

Арганізатары прайду ў Тбілісі раней паведамілі пра намер выйсьці на акцыю ў пяць вечара паводле мясцовага часу на праспэкце Руставэлі.

Паводле мясцовых СМІ, праціўнікі шэсьця — некалькі дзясяткаў маладых людзей — сабраліся каля офісу няўрадавай арганізацыі, дзе знаходзяцца арганізатары маршу ЛГБТ. Удзельнікі контракцыі таксама, ужыўшы сілу, разабралі некалькі намётаў, устаноўленых яшчэ ў лістападзе каля парлямэнту Грузіі прыхільнікамі апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух». Паліцыя ў гэтыя дзеяньні ня ўмешвалася, піша «Інтэрфакс». Агенцтва адзначае, што на праспэкце знаходзяцца тысячы чалавек, гатовых не дапусьціць маршу.

На плошчы перад парлямэнтам 5 ліпеня зазналі напад некалькі журналістаў і апэратараў. Сур’ёзных траўмаў яны не атрымалі. Тыя, хто нападаў, крычалі, што журналісты ў Грузіі прапагандуюць ідэі ЛГБТ-супольнасьці.

Прэм’ер-міністар краіны Іраклій Гарыбашвілі раней назваў правядзеньне Маршу годнасьці ў цэнтры сталіцы немэтазгодным. Маўляў, акцыя можа прывесьці да грамадзянскага супрацьстаяньня. «Гэта Грузія, у нас свае традыцыі, свае парадкі», — сказаў прэм’ер, дадаўшы, што большасьць насельніцтва краіны выступае супраць правядзеньня акцыі, аднак канстытуцыйныя правы ўсіх грамадзян будуць абароненыя. Словы палітыка прыводзіць «Эхо Кавказа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG