Як паведамляе тг-канал Беларускай Рады культуры, мэта — прыцягнуць увагу да сытуацыі, у якой апынулася Беларусь і яе культурныя дзеячы.
На сцэну выйшлі Сяржук Доўгушаў, Аляксей Варсоба, «Разьбітае сэрца пацана», а таксама паэт і перакладчык Алесь Плотка.
А 20 гадзіне адбудзецца відэавэрсія гэтага канцэрту.
Арганізатары паведамілі, што «сродкі, якія будуць атрыманыя ад гэтай трансьляцыі, пойдуць на падтрымку сям’і палітвязьня, зьвязанага са сфэрай культуры. Так сталася, што яго маці і бацька засталіся бяз працы і ня ў змозе аплачваць паслугі адваката».