Пра гэта піша ў панядзелак чэскае выданьне Seznam Zprávy на падставе інфармацыі крыніц у спэцслужбах Чэхіі. Рэзкае зьніжэньне актыўнасьці «расейскіх троляў» пацьвердзілі і незалежныя арганізацыі, якія змагаюцца з распаўсюджваньнем дэзынфармацыі ў інтэрнэце.
Пра высылку супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Празе было абвешчана 17 красавіка — пасьля таго як улады Чэхіі заявілі пра датычнасьць расейскіх агентаў да выбухаў на складзе боепрыпасаў у краіне восеньню 2014 году.
Як сьцьвярджае чэскае выданьне, экспэрты не выключаюць, што дзейнасьцю «троляў» кіравалі непасрэдна супрацоўнікі расейскай амбасады. Прадстаўнік контравыведкі заявіў, што гэтая вэрсія правяраецца.
Расейская амбасада ў Празе заявіла, што яе супрацоўнікі ніколі не займаліся і не займаюцца распаўсюджваньнем дэзынфармацыі ў інтэрнэце. «Гэта не ўваходзіць у традыцыі расейскай дыпляматыі», — заявілі ў пасольстве.
- Пасьля сэрыі ўзаемных высылак дыпляматаў і супрацоўнікаў амбасадаў Расеі ў Празе і Чэхіі ў Маскве бакі дамовіліся зраўнаць штаты амбасадаў — у выніку Прагу да канца траўня пакінулі больш за 100 супрацоўнікаў расейскай амбасады і іх сямейнікаў.