Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт патлумачыў, чаму Пратасевіча і Сапегу перавялі на хатні арышт


Сьледчы камітэт
Сьледчы камітэт

Расьследаваньне крымінальных спраў у дачыненьні да Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі працягваецца, паведаміў Сьледчы камітэт.

«Абвінавачаныя даюць пасьлядоўныя прызнальныя паказаньні, — гаворыцца ў паведамленьні. — У адпаведнасьці з заканадаўствам яны зьвярнуліся з хадайніцтвам аб заключэньні дасудовага пагадненьня аб супрацоўніцтве са сьледзтвам. У хадайніцтве абавязаліся аказваць садзейнічаньне ў расьсьледаваньні, выкрыцьці саўдзельнікаў, ажыцьцяўленьні ўсяго магчымага для загладжваньня шкоды, прычыненай злачынствамі. Пасьля разгляду звароту аб зьмене меры стрыманьня сьледзтва палічыла магчымым зьмяніць яе на хатні арышт».

Журналіста Рамана Пратасевіча і студэнтку Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня ў выніку прымусовай пасадкі ў Менску самалёта кампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG