Яго цытуе агенцтва «Інтэрфакс»:
«Беларусь праводзіць міралюбівы замежнапалітычны курс. Мы заўсёды заклікалі да новай разрадкі на кантынэнце, стварэньня новай усёабдымнай сыстэмы эўрапейскай бясьпекі, мы заўсёды імкнуліся і пацьвярджаем сваё імкненьне ўмацоўваць добрыя ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі і народамі. Разам з гэтым і няпростае становішча ў сьвеце, і чарговыя спробы агрэсіі прымушаюць нас канцэнтраваць увагу на праблематыцы ўмацаваньня абараназдольнасьці», — заявіў Галоўчанка.
Раман Галоўчанка дадаў, што Беларусь захавала і памножыла спадчыну савецкага ВПК, дзякуючы карпатлівай працы, таленту беларускіх распрацоўнікаў.
«Пытаньні тэхналягічнай бясьпекі дзяржавы, асабліва ў такой сфэры, як абараназдольнасьць, несумненна, носяць надзвычай важны характар. Калі хочаце, гэта пытаньне — адна з частак дзяржаўнага сувэрэнітэту. Забесьпячэньне тэхналягічнай незалежнасьці, імпартазамяшчэньне, разьвіцьцё прамысловай каапэрацыі з нашымі стратэгічнымі саюзьнікамі становіцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі ў вайскова-тэхнічнай сфэры», — сказаў Галоўчанка.
На выставе MILEX-2021 прадстаўлена больш за 300 узораў найноўшых відаў узбраеньняў, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі ад Беларусі, 177 зь іх — упершыню, паведамляе Мінабароны Беларусі.