Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, КНР і Казахстан – самыя дружалюбныя для расейцаў краіны


Трыма самымі дружалюбнымі, на думку расейцаў, краінамі зьяўляюцца на дадзены момант Беларусь, Кітай і Казахстан, вынікае з вынікаў апытаньня, праведзенага сацыёлягамі «Лявада-цэнтру».

Пры гэтым Беларусь лідэр у сьпісе зь вялікім адрывам: сяброўскай для Расеі краінай яе назвалі 58% рэспандэнтаў. У першую дзясятку ўвайшлі таксама Армэнія, Індыя, Азэрбайджан, Кыргызстан, Сырыя, Нямеччына і Куба.

У сваю чаргу, самай недружалюбнай у адносінах да Расеі дзяржавай расейцы лічаць ЗША – гэтак адказалі 66% апытаных. На другім месцы – Украіна (40%), на трэцім – Вялікабрытанія (28%). У першую дзясятку па недружалюбнасьці ўвайшлі ўсе балтыйскія краіны, а таксама Польшча, Нямеччына, Грузія і Чэхія.

Сацыёлягі адзначаюць, што стаўленьне расейцаў да ЗША рэзка пагоршылася за некалькі апошніх месяцаў: калі ў сакавіку Амэрыку лічылі «дрэннай» краінай 42% грамадзянаў Расеі, то ў траўні – ужо 54%. Таксама ўзмацнілася, дасягнуўшы максымальных паказчыкаў зь вясны 2019 году, нэгатыўнае стаўленьне расейцаў да краінаў Эўрапейскага зьвязу.

Нарэшце, паводле апытаньня «Лявада-цэнтру», 83% рэспандэнтаў упэўненыя ў тым, што ў Расеі ёсьць ворагі.

  • У 2016 годзе недзяржаўны аналітычны цэнтар Юрыя Лявады, ці «Лявада-цэнтар», які рэгулярна праводзіць сацыялягічныя і маркетынгавыя дасьледаваньні ў галіне палітыкі, быў прызнаны расейскімі ўладамі «замежным агентам». У арганізацыі з гэтым ня згодныя. Неаднаразова адзначалася, што вынікі апытаньняў «Лявада-цэнтру» моцна адрозьніваюцца ад вынікаў апытаньняў дзяржаўных сацыялягічных службаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG