Намесьнік міністра ўнутраных спраў Юры Назарэнка, якога цытуе БелТА, паведаміў, што сёлета ад вайсковых камісараў у органы ўнутраных спраў паступіла каля 5 тысяч зваротаў аб ухіленьні ад службы і 3 тысячы — аб прыводзе прызыўнікоў у адміністрацыйнай справе.
Па яго словах, МУС і Сьледчы камітэт разглядзелі прапанову аб магчымасьці пачынаць крымінальную справу ў выпадку адсутнасьці прызыўніка ў краіне, каб на падставе Крымінальна-працэсуальнага кодэксу запускаць працэдуру звароту да кампэтэнтных органаў за межамі Беларусі.
Калі ў маладога чалавека выявіцца аб’ектыўная прычына для адтэрміноўкі, крымінальная справа працягу мець ня будзе, паабяцаў намесьнік міністра ўнутраных спраў.