Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» выключыла газэту «Новы час» з падпіскі на другое паўгодзьдзе, выданьне ня трапіць да палітвязьняў


Газэта «Новы Час»
Газэта «Новы Час»

Гэта адбылося тады, калі многія чытачы выданьня ўжо падпісаліся на газэту да канца 2021 году.

Чытачы «Новага часу» сталі паведамляць рэдакцыі газэты пра тое, што ня могуць падпісацца ні праз інтэрнэт, ні праз паштовыя аддзяленьні, піша сайт газэты.

Па тэлефоне гарачай лініі «Белпошты» 4 чэрвеня паведамілі, што гэта, магчыма, тэхнічная памылка. Але ўжо ранкам 7 чэрвеня прадстаўнікі аддзелу падпіскі па тэлефоне паведамілі, што вырашылі не працягваць супрацоўніцтва з «Новым часам» і накіравалі ліст у рэдакцыю.

Пры гэтым высьветлілася, што па тэлефоне сказалі недакладную інфармацыю: ліст яшчэ толькі зьбіраюцца адправіць.

На «Белпошце» запэўнілі, што усім, хто ўжо аформіў падпіску на 2-е паўгодзьдзе, вернуць грошы.

Рэдакцыя «Новага часу» просіць чытачоў паведаміць адрасы для падпіскі. Гэта можна зрабіць праз сацыяльныя сеткі, электронную пошту ці па тэлефонах рэдакцыі. Рэдакцыя абяцае, што найбліжэйшым часам паспрабуе вырашыць пытаньне далейшай падпіскі і дастаўкі газэты чытачам.

Раней газэту адмовіліся прадаваць у кіёсках «Белдруку», але праз падпіску незалежнае выданьне можна было атрымаць, у тым ліку палітвязьням у турмах. Цяпер такой магчымасьці ў іх ня будзе.

Пасьля выбараў 2020 году шэраг незалежных друкаваных выданьняў сутыкнуўся з праблемамі — ім адмаўлялі ў паслугах друкарні, а «Белпошта» выключала іх з падпісных каталёгаў.

З праблемамі друку і распаўсюду, ініцыяванымі ўладамі, сутыкнуліся «Народная воля», «БелГазета», «Свободные новости Плюс», «Комсомольская правда» в Беларуси«, «Газета Слонімская», «Брестская газета». Большасьць зь іх прыпынілі выхад у друкаванай форме і перайшлі ў інтэрнэт. Разам з тым працягваецца і перасьлед онлайн-выданьняў, напрыклад, Tut.by пазбавілі статусу СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG