Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякампанія Air France адклала рэйс у Маскву ў аблёт Беларусі, расейскія ўлады зноў не пускаюць


Самалёт кампаніі Air France
Самалёт кампаніі Air France

«Рэйс адкладзены», — пацьвердзілі агенцтву ТАСС у парыскім аэрапорце Руасі — Шарль дэ Голь. Няма дазволу расейскіх уладаў.

Air France заявіла РИА Новости, што сёньняшні рэйс Парыж — Масква быў адменены, таму што ня быў атрыманы дазвол ад расейскіх уладаў. Рэйсы Масква — Парыж на сёньня і заўтра таксама адмененыя.

На мінулым тыдні кампанія ўжо адмяняла рэйсы па маршруце Парыж — Масква. Як тлумачылі тады ў Air France, падставай сталі тэхнічныя прычыны: расейскі бок не ўхваліў плян палёту ў абыход паветранай прасторы Беларусі.

Пасажыраў у тыя дні перавозіла расейская авіякампанія «Аэрофлот», якая накіравала на маршрут самалёты вялікай зьмяшчальнасьці.

29 траўня ў офісе Air France паведамілі, што нарэшце атрымалі ўхваленьне з Масквы новага пляну палётаў, які і быў зьдзейсьнены ў суботу. Аднак з наступным рэйсам зноў здарыўся форс-мажор. У кампаніі ўдакладнілі, што адмяняюцца палёты як мінімум на бліжэйшыя два дні. Прычына тая ж: адсутнасьць дазволу расейскага боку.

Пасьля інцыдэнту 23 траўня з пасадкай у менскім аэрапорце самалёту Ryanair і наступнай забаронай палётаў над тэрыторыяй краіны ў шэрагу заходніх кампаній узьніклі праблемы з расейскімі авіяўладамі, якія не дазвалялі рэйсы ў абыход Беларусі. Неўзабаве праблема нібыта вырашылася, аднак выглядае, што не надоўга і не ва ўсіх выпадках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG