Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская падзякавала прэзыдэнтцы Эстоніі за «безальтэрнатыўную дэклярацыю падтрымкі беларусаў»


Сьвятлана Ціханоўская падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эстоніі ў Таліне, 31 траўня 2021
Сьвятлана Ціханоўская падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эстоніі ў Таліне, 31 траўня 2021

Сустрэча Ціханоўскай з Керсьці Кальюлайд адбылася 31 траўня ў Таліне.

Керсьці Кальюлайд на афіцыйнай сустрэчы назвала Сьвятлану Ціханоўскую «лідэрам беларускага народу». Разам яны ўшанавала хвілінай маўчаньня памяць Вітольда Ашурка і іншых ахвяраў змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі, згадалі справу Tut.by, затрыманьне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі.

Кальюлайд паабяцала, што падчас свайго прэзыдэнцтва ў Радзе Бясьпекі ААН Эстонія зробіць усё, каб «падымаць тэму Беларусі і максымальна ўзьдзейнічаць на рэжым Лукашэнкі і яго памагатых».

Сьвятлана Ціханоўская і Керсьці Кальюлайд, 31 траўня 2021 году, Талін
Сьвятлана Ціханоўская і Керсьці Кальюлайд, 31 траўня 2021 году, Талін

Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала Эстоніі за «безальтэрнатыўную дэклярацыю падтрымкі беларусаў» і за ціск на Лукашэнку і яго атачэньне.

«Рашучыя дзеяньні Эўропы сёньня дапамагаюць і Раману Пратасевічу, і ўсім палітвязьням, і ўсяму народу Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG