Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія абвінаваціла расейскі прэзыдэнцкі самалёт у парушэньні мяжы


Самалёт Іл-96
Самалёт Іл-96

Міністэрства абароны Эстоніі заявіла, што расейскі самалёт Іл-96 зранку 5 траўня парушыў паветраную мяжу краіны ў раёне вострава Вайндлоо ў Фінскай затоцы

Паводле дадзеных эстонскага боку, расейскі самалёт прабыў у паветранай прасторы Эстоніі каля хвіліны, а яго транспондэр (электронная прылада, якая адказвае на радыёсыгнал) быў уключаны. «У самалёта не было пляну палёту і на момант парушэньня паветранай мяжы не было двухбаковай радыёсувязі з Эстонскай службай паветранага руху», — гаворыцца ў паведамленьні.

6 траўня ў МЗС Эстоніі выклікалі расейскага амбасадара і ўручылі яму ноту пратэсту. У паведамленьні адзначаецца, што гэта другі падобны выпадак у 2021 годзе. Расейскі бок паведамленьня не камэнтаваў.

Агенцтва РБК пры дапамозе сэрвісу FlightRadar выявіла, што самалёт Іл-96 з бартавым нумарам RA-96017 каля 9 раніцы 5 траўня вылецеў з Масквы, праляцеў над Фінскай затокай залівам на адлегласьці ад выспы Вайндлоо, над скандынаўскімі краінамі даляцеў да Ісьляндыі, пасьля чаго ў той жа дзень вярнуўся ў Маскву.

Іл-96 з гэтым бартавым нумарам уваходзіць у парк спэцыяльнага лётнага атраду «Расея», які займаецца перавозкай першых асоб дзяржавы.

19 красавіка ён прылятаў у Прагу, каб вывезьці на радзіму высланых з Чэхіі супрацоўнікаў расейскай амбасады. Навошта ляйнэр лётаў у Ісьляндыю — невядома.

Амэрыканскія СМІ называлі Рэйк’явік адным з магчымых месцаў правядзеньня саміту прэзыдэнтаў ЗША і Расеі, аднак даты і месца правядзеньня гэтай сустрэчы яшчэ не пацьверджаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG