Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Украінцам, якія лечацца ў Беларусі, дапамогуць вярнуцца дадому


Беларуска-ўкраінская мяжа, памежны пераход «Новая Гута»
Беларуска-ўкраінская мяжа, памежны пераход «Новая Гута»

Міністэрства замежных спраў і Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны паабяцалі дапамагчы вярнуцца дадому ўкраінскім грамадзянам, якія праходзяць лячэньне ў Беларусі.

«У сувязі з закрыцьцём авіязносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь 26 траўня Міністэрства замежных спраў і Міністэрства аховы здароўя працуюць над урэгуляваньнем матэрыяльна-тэхнічных пытаньняў грамадзян Украіны, якія лечацца ў беларускіх мэдычных установах. Паводле наяўнай інфармацыі, у Беларусі ў цяперашні час знаходзіцца 26 грамадзян Украіны, якія атрымліваюць мэдычную дапамогу (трансплянтацыя органаў, трансплянтацыя касьцявога мозгу, імунатэрапія), яшчэ чатыры ўкраінцы праходзяць абсьледаваньне», — гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрстваў.

Паводле паведамленьня, дыпляматы і спэцыялісты Міністэрства аховы здароўя «гатовыя аказаць максымальную дапамогу» грамадзянам Украіны ў распрацоўцы аптымальнага маршруту ў кожным канкрэтным выпадку, у прыватнасьці, з улікам стану здароўя.

Каб атрымаць дапамогу, трэба зьвярнуцца на «гарачую лінію» амбасады Ўкраіны ў Беларусі: +375 25 603 1184.

Кабінэт міністраў Украіны на пазачарговым пасяджэньні 25 траўня прыняў рашэньне аб прыпыненьні палётаў у Беларусь з 26 траўня ў сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся з самалётам Ryanair 23 траўня ў паветранай прасторы Беларусі. Прэм'ер-міністар Дзяніс Шмыгаль заявіў, што рашэньне «накіравана на забесьпячэньне бясьпекі палётаў і пасажыраў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG