Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак. Судзяць затрыманых падчас рэйду сілавікоў на студыю «Белсату» ў Менску

абноўлена

Тэлеканал Белсат
Тэлеканал Белсат

Чатырох затрыманых 21 траўня тэхнічных работнікаў асудзілі за нібыта «непадпарадкаваньне міліцыі».

21 траўня ў Менску затрымалі 6 тэхнічных работнікаў тэлеканалу «Белсат», паведамілі на дзяржаўнай тэлевізіі. У гэты дзень сілавікі прыйшлі ў студыю «Белсату», дзе здымаюцца праграмы «Кожны з нас» і «Хай так».

Дзяржаўныя прапагандысты на тэлевізіі заявілі, што студыя быццам была «нелегальнай», а таксама далі сваё азначэньне працы сілавікоў супраць каналу: «нахабству польскіх мэдыйнікаў вырашылі даць бой».

24 траўня судзяць затрыманых тэхнічных работнікаў каналу. Двое зь іх — Павал Патапаў і Рыгор Пятровіч — атрымалі па 15 сутак за «непадпарадкаваньне міліцыі», паведамляе БАЖ. Пры гэтым на відэа, якое паказала дзяржаўная прапаганда, двое з шасьці тэхнічных супрацоўнікаў спакойна сядзяць перад камэрамі без кайданкоў. Пакуль няма падрабязнасьцяў судовых разглядаў, што сілавікі кваліфікавалі як «непадпарадкаваньне» ім.

28-гадовы Максім Ярашэнка заявіў на судзе, што падчас затрыманьня іх здымалі на дзьве камеры. У студыю зайшлі шэсьць супрацоўнікаў у цывільным, але ў РУУС іх суправаджалі ўжо іншыя. Усе затрыманыя ішлі калёнай, у пачатку і канцы якой іх суправаждалі міліцыянты. Максіма таксама пакаралі 15-сутачным арыштам, паведамляе «Вясна».

Затым 15 сутак атрымаў яшчэ адзін супрацоўнік — Міхаіл Кашкан.

Журналіст-фрылансэр Алесь Сіліч, які супрацоўнічае зь «Белсатам», сёньня ня выйшаў на волю, хоць яго адміністрацыйную справу адправілі на дапрацоўку, а 72 гадзіны з моманту затрыманьня даўно скончыліся, паведамляе БАЖ. Па інфармацыі калег, на журналіста ў міліцыі склалі новы пратакол.

Яго затрымалі 21 траўня за «размахваньне бел-чырвона-белай стужачкай і пашпартам з гербам Пагоня». Як сказаў Сіліч на судзе, пашпарт з Пагоняй дэманстраваў ня ён, а супрацоўнік міліцыі: «Мы праводзілі апытаньне каля ГЦ, але потым нас затрымалі і склалі пратакол па арт. 22.9 КаАП. Нас зьбіраліся адпусьціць, але правялі агляд рэчаў, пасьля чаго знайшлі пашпарт з Пагоняй і бранзалет, а ня стужачкі. Таму на нас склалі новы пратакол па арт. 24.23 КаАП. Таму Пагоня дэманстравалася ня мной, а супрацоўнікам, які яе дастаў». Сьведка-міліцыянт на судзе нават пераблытаў дату затрыманьня.

Гомельскіх фрылансераў Ларысу Шчыракову і Яўгена Меркіса суд Цэнтральнага раёну Гомля пакараў штрафамі ў памеры 725 рублёў за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG