Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Аляксея Раманава пераводзяць у шпіталь для апэрацыі. У яго рэцыдыў анкалёгіі


Аляксей Раманаў. 2020 год.
Аляксей Раманаў. 2020 год.

Жыхар Гомеля Аляксей Раманаў адбывае пакараньне за «абразу прэзыдэнта» ў глыбоцкай калёніі. Ён інвалід другой групы па анкалёгіі. У калёніі ў яго значна пагоршыўся стан. 24 траўня палітвязьня пераводзяць у турэмны шпіталь для апэрацыі.

Першы раз з анкалёгіяй Аляксей Раманаў сутыкнуўся ўвесну 2020 году. Яму правялі апэрацыю, выдалілі пухліну. Улетку Аляксей браў актыўны ўдзел у працы каманды «Страна для жизни» — удзельнічаў у зборы подпісаў, агітацыі, наведваў акцыі пратэсту, падтрымліваў затрыманых у судах.

16 сьнежня суд Хойніцкага раёну пакараў яго нібыта за абразу Лукашэнкі пазбаўленьнем волі на адзін год. Пакараньне Аляксей адбывае ў глыбоцкай калёніі. Яго паставілі на прафіляктычны ўлік як схільнага да экстрэмізму.

У лістах да сяброў ён пісаў, што пакутуе ад моцных боляў.

«На кансультацыі ў анколяга лекарка сказала, што выявілі новую пухліну. Калі шчыра, я так стаміўся ад гэтых боляў, хутчэй бы памерці... Вы не адчайвайцеся, усё будзе добра, беражы вас Госпад, буду за вас маліцца, і вы маліцеся за мяне», – напісаў Аляксей.

Яго абяцалі накіраваць у шпіталь «наступным этапам». Учора, 23 траўня, стала вядома, што 24 траўня Аляксея пераводзяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь, яму будуць рабіць апэрацыю з нагоды анкалёгіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG