Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі ўварваліся ў менскую студыю «Белсату», ёсьць затрыманыя


Сілавікі ўварваліся ў студыю тэлеканалу «Белсат», дзе здымаецца праграма Белсату «Кожны з нас».

Затрымалі тэхнічных работнікаў, паведамляе «Наша Ніва».

Глеб Лабадзенка, суаўтар і вядоўца праграмы «Кожны з нас», пацьвердзіў «Эўрарадыё», што на студыі адбыліся затрыманьні. Сам ён на свабодзе. Тэхнічныя работнікі пасьпелі яму патэлефанаваць і расказаць пра сілавікоў. Колькі чалавек затрымана і хто менавіта, Лабадзенка ня ведае.

Здымак на студыі не было. Ішла падрыхтоўка да запісу ток-шоў, паведамляе «Белсат».

Пазьней тэлеграм-канал «Белсату» паведаміў пра затрыманьне журналістаў-фрылансэраў Алеся Сіліча і Натальлі Валакіды: «Як стала вядома, яны былі ў Першамайскім РУУС. Алесю Сілічу інкрымінуюць адзіночны пікет. Суд будзе ў панядзелак».

Дзьвюх журналістак тэлеканалу пакаралі за прафэсійную працу на акцыях пратэсту. Карэспандэнтак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі летась 15 лістапада за стрым з разгону акцыі ў памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі. Журналісткам выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэксу.

18 лютага судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Натальля Бугук пакарала іх 2 гадамі пазбаўленьня волі кожную ў калёніі агульнага рэжыму.

Праваабаронцы прызналі журналістак палітычнымі зьняволенымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG