Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Непакоіцца пра агарод на вёсцы». Родныя фігуранта «справы аб перавароце» Кастусёва ўпершыню атрымалі ад яго ліст


Рыгор Кастусёў, архіўнае фота
Рыгор Кастусёў, архіўнае фота

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога трымаюць у СІЗА КДБ па абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту, напісаў дзецям, жонцы ды ўнукам. Гэта першыя весткі ад яго больш як за месяц зьняволеньня.

Паводле Дзьмітрыя Антончыка, зяця палітыка, Кастусёў на ўмовы знаходжаньня ў няволі не наракае. Піша, што ў яго былі праблемы са здароўем, але ім далі рады. Дзьмітры кажа, што ў цесьця часта скача ціск. У лісьце палітык адзначае, што глядзіць беларускае тэлебачаньне і ведае, як яно асьвятляе справу, у якой ён фігуруе. На ягоны погляд, «багата чаго пераварочваецца».

Дзьмітры кажа, што Рыгор Кастусёў шмат пытае, як родныя жывуць безь яго. Непакоіцца пра агарод на вёсцы. У лістах пазначана, што яны напісаныя 14 і 15 траўня. Першы напісаў дарослым, а на наступны дзень — малым унукам.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка. У той жа дзень дачцэ Галіне сьледчы паведаміў, што ён у Менску. 13 красавіка на лецішчы палітыка апэратыўнікі правялі вобшук і забралі кампутары, кнігі, носьбіты інфармацыі ды страйкбольны аўтамат. У кватэры дзеці прыкметаў ператрусу не заўважылі. На стале ляжала цыдулка з імёнамі, як яны мяркуюць, тых, хто яго затрымліваў.

22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 30 кастрычніка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юры Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзьмітры Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар. Акрамя Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, у няволі трымаюць Вольгу Галубовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG