Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З дапамогай ахвяраваньняў ТБМ пакрыла даўгі за арэнду сядзібы ў Менску


Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) змагло заплаціць за сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году.

З дапамогай ахвяраваньняў арганізацыя знайшла 20 тысяч рублёў за арэнду офісу. Аплаціць доўг самастойна арганізацыя не магла.

Як напісала ў Фэйсбуку старшыня таварыства, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, з дапамогай ахвяраваньняў, ТБМ разьлічылася з даўгамі.

Як патлумачыла раней Свабодзе Алена Анісім, пандэмія каранавірусу фактычна згарнула большую частку асьветніцкіх праектаў арганізацыі. Аднак палёгкі ад дзяржавы за аплату арэнды, нягледзячы на абяцаньні ўраду, так і не дачакаліся.

У выніку за мінулы год асноўны доўг перад арэндадаўцам (УП «Менскія гарадзкія інтэрнаты») дасягнуў 15 тысяч рублёў. Яшчэ 5 тысяч прырасло за кошт пені.

Спробы ТБМ знайсьці дадатковае фінансаваньне аказаліся бясплённымі — палітыка дзяржавы да роднай мовы палохае патэнцыйных спонсараў, кажа старшыня таварыства.

14 траўня сядзібу спрабавалі адключыць ад электрычнасьці, аднак пасьля размоваў зь непасрэднымі выканаўцамі ўдалося атрымаць адтэрміноўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG