Асноўныя даходы прэзыдэнцкай пары склалі выплаты з пэнсійных фондаў, прыблізна траціна — выплаты іхнай кампаніі, куды прыходзяць ганарары за выданьне кніг і за выступы. Джыл Байдэн таксама зарабіла амаль 13 тысяч даляраў за выкладаньне ангельскай мовы ў невялікім каледжы ў Вірджыніі. 26 працэнтаў даходаў Байдэн выплацілі ў якасьці фэдэральных падаткаў і каля 5 працэнтаў — штату Дэлавэр, дзе яны жылі да пераезду ў Белы дом у студзені сёлета.
Пераважную частку даходаў сям’і віцэ-прэзыдэнта Камалы Гарыс склалі заробкі яе мужа-юрыста, які спэцыялізуецца ў забаўляльнай індустрыі і СМІ. Іх фэдэральныя падаткі склалі амаль 622 тысячы даляраў.
У заяве Белага дома гаворыцца пра тое, што, апублікаваўшы інфармацыю аб сваіх даходах, прэзыдэнт «працягвае амаль бесьперапынную традыцыю», якой прытрымліваліся яго папярэднікі. Гэта намёк на Дональда Трампа, які адмаўляўся даць доступ да сваіх падатковых дэклярацый як быўшы кандыдатам у прэзыдэнты, так і падчас свайго прэзыдэнцтва.