Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 12 сутак. Судзяць затрыманых у Менску раварыстаў


Затрыманьне раварыста ў Гомлі. 1 верасьня 2020 году. Ілюстратыўнае фота.
Затрыманьне раварыста ў Гомлі. 1 верасьня 2020 году. Ілюстратыўнае фота.

Паўтара дзясятка затрамыных раварыстаў ноч перад судамі адбылі ў турме на Акрэсьціна.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», у Менску ў судзе Савецкага раёну пачалі судзіць затрыманых каля Цнянскага вадасховішча раварыстаў. Учора ўвечары сама меней 14 чалавек зь іх на чатырох мікрааўтобусах павезьлі ў Савецкае РУУС Менску «для высвятленьня абставінаў». Да суду іх даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Затрыманыя — удзельнікі роварнага прабегу Toure de Tsna. Паведамляецца, што аднаго чалавека затрыманы за майку з надпісам «Анты-лукашэнка».

Суд пакараў Бахціяра Муратава 11 суткамі арышту, а Рамана Лапіча 12 суткамі

У ліку затрыманых Арцём Анцюх, Павал Бокшыц, Максім Ганін, Георгі Гашко, Ільля Загорнаў, Сяргей Зайкоўскі, Леанід Кузьміч, Уладзіслаў Кутас, Мацьвей Лазар, Юлія Нікіціна, Дзяніс Парамонаў, Канстанцін Сямёнаў, Дзяніс Рудкоўскі, Артур Чумак.

У Менску каля Камароўкі таксама затрымалі мясцовую жыхарку Алену Гаўрылаву. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. Прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.

Таксама 16 мая ў Менску на вуліцы Сердзіча затрымалі лекара-кардыёляга Вольгу Карнееву. Яе, як мяркуецца, даставілі ў Фрунзенскае РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG