Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўпершыню выказаўся пра пажар касьцёла ў Будславе і збор грошай на рэстаўрацыю


Наступствы тушэньня пажару ў Будслаўскім касьцёле
Наступствы тушэньня пажару ў Будслаўскім касьцёле

Аляксандар Лукашэнка заклікаў, каб грошы на рамонт пашкоджанага пажарам каталіцкага храма ў Будславе не давалі «неверагодным», якія нібыта ўжо падманулі вэтэранаў.

«Ня варта сьпяшацца, нават адмыслоўцы кажуць. Спэцыялісты хай вызначацца, абсьледуюць. Без дзяржавы яны нічога не зробяць усё роўна. Але гэтыя „неверагодныя“ зноў кажуць: грошы зьбярэм. Ветэранам ужо „сабралі“. Ня ведаю толькі, дзе грошы. І тут кажуць: зьбярэм. Нічога яны не зьбяруць, проста людзям абвесьцяць, забяруць і падзеляць у Польшчы. Таму калі нехта хоча аднавіць гэты храм, няхай яны адкрыюць рахунак, і хай ім перадаюць, а не ў Польшчу. Кожны чалавек, колькі зможа, калі захоча».

Лукашэнка мяркуе, што пры аднаўленьні Будслаўскага храму не спатрэбіцца «шалёных аб’ёмаў» работ, перадае БелТА.

«Дах адновім, ўнутры прывядзем у парадак. Калі спэцыялісты зробяць выснову, што і як, потым даложыш», — зьвярнуўся ён да старшыні Менскага аблвыканкаму Аляксандра Турчынава.

Інфармацыя аб пажары ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай паступіла ратавальнікам 11 траўня а 7.47. На момант узгараньня парафіян у храме не было. Лякалізацыя ўскладнялася тым, што гарэлі драўляныя канструкцыі ў схаваных пустэчах паміж элемэнтамі перакрыцьця. Па факце ўзгараньня пачатая крымінальная справа.

На наступны дзень у Менску адбылася экстранная нарада, на якой абмяркоўваліся наступствы надзавычайнага здарэньня. Пры курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана камісія ў справе аднаўленьня касьцёлу.

За першыя двое сутак пасьля пажару беларусысабралі на аднаўленьне сьвятыні 170 тысяч рублёў.

Раней Лукашэнка адрэагаваў на заклік ініцыятывы BYSOL сабраць грошы вэтэранам. Лукашэнка ў адказ на гэта 7 траўня заявіў:

«Ня трэба зьбіраць грошы нашым вэтэранам. Ад іх яны грошы ня возьмуць: гэта крывавыя грошы».

Да выступленьня Лукашэнкі пра аднаразовыя выплаты вэтэранам да Дня Перамогі не было вядома. 6 траўня прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заявіў, што вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны сёлета аднаразовых выплат не атрымаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG