Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На відэа зьнялі, як менская настаўніца падняла руку на вучня. Адміністрацыя разьбіраецца


Заняткі ў клясе. Ілюстрацыйнае фота
Заняткі ў клясе. Ілюстрацыйнае фота

У менскай школе пяціклясьнік узяў без дазволу свой тэлефон са стала настаўніцы. Убачыўшы гэта, пэдагог накрычала на дзіця і падняла на яго руку. Інцыдэнт зьнялі на відэа і пазьней выклалі ў бацькоўскі чат.

Бацькі аднаклясьнікаў хлопчыка, якога закрануў канфлікт, даслалі відэазапіс у рэдакцыю Rebenok.by. На ім відаць, як настаўніца спачатку гучна крычыць на дзіця, спрабуе нешта дастаць зь яго кішэні, штурхае і хапае вучня за каўнер.

«Можа, хлопчык і няправільна зрабіў, але і настаўнік паводзіць сябе дзіўна: так крычаць на дзіця, біць, — зьдзіўляецца бацька аднаго з вучняў. — Дзеці і раней скардзіліся на адносіны з гэтым пэдагогам. Але словам ніхто асаблівага значэньня не надаваў, пакуль не зьявіўся ролік».

Бацькі таксама распавялі, што пасьля канфлікту пэдагог працягвае весьці заняткі. Дырэктарка ад разгорнутага камэнтара адмовілася, патлумачыўшы, што яна сустракалася з бацькамі хлопчыка і цяпер ідзе праверка.

«Да мяне прыходзіла маці гэтага вучня. У яе няма пытаньняў да настаўніцы. Але яна абураная, што хтосьці без дазволу зьняў яе сына і апублікаваў гэта», — сказала дырэктарка.

Пра канкрэтныя меры, якія прадпрымуць у дачыненьні да настаўніцы, яна гаварыць не стала. Падобных канфліктаў з пэдагогам дагэтуль не ўзьнікала.

«Што тычыцца паводзін настаўніцы, то я абараняць нікога не буду. Цяпер ідзе праверка на самым вышэйшым узроўні».

Раней суд Баранавіцкага раёну прысудзіў 2,5 года «хатняй хіміі» выкладчыку фізкультуры, які ўдарыў школьніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG